
DNA Diagnostics Centre прапануе аналіз ДНК па мацярынскай лініі, які адкрые ваша паходжанне па мацярынскай лініі са старажытных часоў з дапамогай тэсціравання мітахандыяльнай ДНК (mtDNA). ДНК-дыягнастычны цэнтр прапануе нізкія кошты аналізу ДНК. Гэты аналіз заснаваны на факце, што і мужчыны ,і жанчыны атрымліваюць у спадчыну мітахандыяльную ДНК, якая месціцца звонку ядра клеткі, толькі ад маці. Гэты эксклюзіўны мацярынскі ўнёсак дазваляе прасачыць паходжанне па мацярынскай лініі аж да мацярынскага заснавальніка “клану” і дазваляе вызначыць “галагрупу” індывіда – адну з больш чым дваццаці асноўных груп, якія складаюць чалавечую расу.

Ваш вынік аналізу ДНК на паходжанне будзе змяшчаць вашу галагрупу, якая ўяўляе сабой месца ў свеце, адкуль утварыліся вашы продкі. Ён таксама змяшчае зыходныя дадзеныя для аналізу mtDNA, якія вы зможаце выкарыстоўваць у шмат якіх публічна даступных базах дадзеных і праектах па паходжанні. Пакунак будзе змяшчаць:
- Вызначэнне вашай галагрупы
- Асабістую карту, якая адлюструе падарожжа вашых продкаў і дзе яны першапачаткова пасяліліся ў старажытным свеце.
- Вашы зыходныя дадзеныя mtDNA, якія будуць уключаць у сябе адрозненні паміж вашай паслядоўнасцю і даведачнай паслядоўнасцю Cambridge
- Факты пра вашу галагрупу, уключаючы ў якой частцы свету вы зможаце знайсці сваіх “генетычных стрыечных братоў (сясцёр)” і вядомых людзей, з такой жа самай галагрупай, як у вас.
Для таго, каб замовіць гэты тэст, або для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, па тэлефоне +375 44 528 29 98 для вольнага, канфідэнцыйнага кансультавання.